13.12.2023Смак роднай мовы
Ці ведаеце вы розніцу паміж словамі "елка" і "ёлка"?
Елка 🌲- вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых, якое расце ў лесе.
"За дубамі ўзвышаюцца, гамонячы сваімі калматымі вершалінамі з сінім небам, вечназялёныя елкі і сосны". (М. Паслядовіч)
Ёлка 🎄 - елка, ссечаная і ўпрыгожаная ў сувязі са святам Новага года.
"Каля ёлкі карагоды, песні, гутарка жывая". (Я. Колас)