Районная методическая эстафета «Реверсивное наставничество как ресурс непрерывного
профессионального и личностного развития педагога»
Номинация «Прикладной методический продукт»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 72 г.Мінска імя У.І.Арцёмава”
Аўтары:
Н.С.Міскевіч, настаўнік
В.М.Лешчанок, малады настаўнік
Развіццё звязнага маўлення вучняў шляхам выкарыстання слоўнікавай работы праз медыя-рэсурсы (тэлеграм-канал, інстаграм)
“Смак роднай мовы”
Сучасная методыка прапануе настаўніку бясконцае мноства сродкаў навучання. Але як дапамагчы сучаснаму вучню навучыцца граматна і прыгожа размаўляць па-беларуску?
Слова ўваходзіць у духоўны свет чалавека з ранняга дзяцінства і становіцца неад’емнай часткай яго жыцця.Чым багацейшы слоўнік чалавека, тым больш дакладна ён можа выразіць свае думкі.
М. Г. Яленскі адзначаў, што «пры развіцці камунікатыўнай кампетэнцыі на ўроках беларускай мовы неабходна ўлічваць узровень базавых моўных і маўленчых ведаў і ўменняў, камунікатыўнага вопыту вучняў, а таксама тое, што суразмоўніцтва як від дзейнасці аказвае надзвычай вялікі ўплыў на асобаснае развіццё школьніка». Такім чынам, эфектыўныя сродкі (гульні і практыкаванні) узбагачэння і актывізацыі слоўніка будуць спрыяць не толькі больш паспяховаму авалоданню вучнямі роднай мовай, але і аказваць уплыў на іх асобаснае развіццё.
Для таго, каб найбольш дакладна і поўна выразіць сваю думку, вучань павінен мець дастатковы лексічны запас, таму праца над вусным маўленнем пачынаецца з пашырэння і ўдасканалення слоўніка. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка – працэс узаемазвязаны. Узбагачэнне – гэта назапашванне новых слоў у лексіконе, удакладненне новых значэнняў ужо знаёмых слоў, а актывізацыя – гэта ўжыванне слоў ва ўласным маўленні. Праца з новымі незразумелымі словамі ў час урока ў асноўным носіць сітуацыйны характар: звычайна гэта пераклад на рускую мову ці тлумачэнне значэння. Пры такім падыходзе новыя словы не запамінаюцца і праз некалькі ўрокаў вучні ўжо не змогуць прыгадаць гэтыя словы.
Мы распрацавалі сістэму работы са слоўнікам праз медыа-рэсурсы (https://t.me/sch72minsk/3788).
Мы зрабілі акцэнт на разуменне моўных значэнняў, гэта значыць разуменне зместу цэлых выказванняў, сэнсу асобных сказаў, зваротаў маўлення, словазлучэнняў, фразеалагізмаў, а таксама разуменне граматычнага значэння слоў і марфем.
Запусцілі у тэлеграм-канале і інстаграм кантэнт “Смак роднай мовы” . Некалькі разоў на тыдзень мы рыхтуем тэматычную падборку слоўнікавых слоў з тлумачэннем і відэарадком.
У рабоце прадстаўлены 38 рубрык “Смак роднай мовы” і 38 карцінак да гэтых рубрык (вершы, загадкі, тлумачэнні, гульні, звесткі пра пісьменнікаў, крылатыя выразы, пераклады, жарты, правілы арфаграфіі і інш.). Карцінкі суадносяцца з рубрыкамі.